[просмотров: 54
]
Альбом «Лошыцкі дыярыуш» уяўляе сабой адзіны мастацкі вобраз, сатканы з мазаікі фотаздымкаў, створаных на скрыжаванні прасторы часу і візуальнага, матэрыяльнага і ментальнага свету, дакументальнага і жывапіснага. Выкарыстоўваючы ўсю палітру фарбаў фотапластыкі, майстар стварыў сваё, ні на што не падобнае палатно рэчаіснасці, працятае шчымлівай тугой і настальгіяй па страчаванай намі спадчыне — старой шляхецкай сядзібе ў мінскай Лошыцы. |